З мэтай далучэння дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту (5-7 гадоў) да гісторыі сваёй Радзімы, яе народных свят і традыцый, выхавання маральных і эстэтычных пачуццяў прайшло фальклорна-абрадавае свята "Вялікдзень".
Педагогі расказалі выхаванцам гісторыю свята, старажытныя звычаі, пагулялі ў народныя гульні. Свята было напоўнена народнай музыкай і песнямі.


