Напярэдадні свята 8 сакавіка выхаванцы старэйшых груп віталі сваіх матуль і бабуль з жаночым днём. Дзеці вельмі стараліся, каб у гэты вясновы дзень было цёпла і ўтульна, каб усе трошкі адпачылі, усміхнуліся і актыўна паўдзельнічалі ў свяце. Многа прыгожых слоў было сказана пра нашых жанчын. Былі вясёлыя гульні, цікавыя конкурсы, песні, танцы.
Дзеці павіншавалі са святам матуль і бабуль, пажадалі ім здароўя, шчасця і шмат усмешак. А потым падарылі паштоўкі, прыгатаваныя сваімі рукамі.
Са святам вас, дарагія і любімыя!

