|
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Дзіцячы сад № 32 Г. Пінска»
Адрас: 225710, Брэсцкая вобласць,
г. Пінск, вул. Рэвалюцыйная, 11
Загадчык:
Алена Станіславаўна Курыльчык
Тэлефон: 8 0165 64 36 73,
e-mail: du32@pinsk.gov.by
Від установы дашкольнай адукацыі: дзіцячы сад.
|

|
У дзіцячым садзе працуе пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі для дзяцей з парушэннем мовы; функцыянуе адаптацыйная група кароткачасовага знаходжання для дзяцей ранняга ўзросту.
Структура і рэжым працы:
10,5 гадзін (з 7.30 да 18.00) , 5 дзённы працоўны тыдзень;
першая малодшая група (ад 2 да 3 гадоў): 3 групы;
другая малодшая група (ад 3 да 4 гадоў) : 3 групы
сярэдняя група (ад 4 да 5 гадоў) : 2 групы;
старэйшая група (ад 5 да 7 гадоў): 3 групы.

Дзіцячы сад № 32 г. Пінска адкрыты ў 1977 годзе. Ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і статутам установы дашкольнай адукацыі. Рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы: фізкультурная зала, фізкультурная пляцоўка на вуліцы, музычная зала, кабінет педагога-псіхолага, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.
Нашы педагагічныя кадры
Адукацыйную дзейнасць ажыццяўляюць 22 педагагічных работніка: 16 выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, 2 музычных кіраўніка, 2 кіраўніка фізічнага выхавання, 1 педагог-псіхолаг, 1 настаўнік-дэфектолаг.
10 педагогаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 5 — першую, 4 — другую, 3 педагога — без кваліфікацыйнай катэгорыі.
Гурткі: "Харэаграфія", "Дзіцячы фітнес", "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва", "Пазнавальнае развіццё".