Арганізацыя харчавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі
Асноўнымі прынцыпамі рацыянальнага харчавання выхаванцаў ва ўстанове адукацыі з'яўляюцца:
- адпаведнасць энергетычнай каштоўнасці рацыёну энергазатратам арганізма;
- задавальненне фізіялагічных патрэбаў арганізма ў асноўных карысных рэчывах ў пэўных колькасцях і суадносінах;
- захаванне аптымальнага рэжыму харчавання, які спрыяе найлепшаму засваенню ежы.
Плата за харчаванне дзяцей у дашкольных установах спаганяецца ў памеры 100 % ад дзеючых грашовых нормаў выдаткаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца ў залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму працы дашкольнай установы, якая фарміруецца штогод да 1 верасня.
Аплата харчавання дзяцей у дашкольных установах ажыццяўляецца бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) штомесяц не пазней 25-га чысла бягучага месяца.
Запазычанасць па аплаце за харчаванне дзяцей спаганяецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам.
Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "аб памеры і парадку збірання платы за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі" ад 29 лютага 2008 г. № 307 плата за харчаванне дзяцей у дашкольных установах не спаганяецца:
- з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія пакутуюць анкалагічнымі захворваннямі, хворых на туберкулёз, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;
- з членаў сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года "аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 147, 2/1336);
зніжаецца на 50 працэнтаў:
- для сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;
- для сем'яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем;
- для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, Дзіцячых вёсак (гарадкоў);
зніжаецца на 30 працэнтаў:
- для сем'яў, якія маюць двух дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі.
Пры звароце да кіраўніка дашкольнай установы для вызвалення ад платы за харчаванне дзяцей альбо яе зніжэння бацькам (законным прадстаўнікам) неабходна прадставіць наступныя дакументы:
- якія маюць права на вызваленне ад аплаты за харчаванне дзяцей:
- пасведчанне інваліда - для дзяцей-інвалідаў;
- выпіску з медыцынскіх дакументаў – для дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі, хворых на туберкулёз, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека;
- пасведчанне аб праве на льготы або даведку аб праве на льготы-для членаў сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года "аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 147, 2/1336);
- якія маюць права на зніжэнне аплаты за харчаванне дзяцей:
- пасведчанне шматдзетнай сям'і - для сем'яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;
- даведку аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам, – для сем'яў, у якіх выхоўваюцца двое дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;
- пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага - для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, Дзіцячых вёсак (гарадкоў).
Рашэнне аб вызваленні ад платы за харчаванне дзяцей альбо яе зніжэнні прымаецца на працягу пяці дзён з дня падачы заявы.
разгарнуць » / « згарнуць