У Беларусі пачаў працу новы кароткі нумар — 133, па якім кожны можа атрымаць экстранную псіхалагічную дапамогу абсалютна бясплатна. Лінія функцыянуе кругласутачна, і бясплатны выклік з любых тэлефонаў — як мабільных, так і стацыянарных. На званок адказваюць псіхолагі сістэмы аховы здароўя.
У якіх сітуацыях неабходна патэлефанаваць:
- смерць блізкага чалавека;
- расстанне з блізкімі людзьмі;
- цяжкія саматычныя захворванні;
- перажыванне сітуацыі гвалту і іншыя, пры якіх з'яўляецца стан безвыходнасці.
Што важна ведаць?
- Нумар: 133
- Час працы: 24/7
- Кошт: бясплатна
- Даступнасць: з мабільных і стацыянарных тэлефонаў
- Фармат дапамогі: гутарка з прафесійным псіхолагам
У астатніх выпадках рэкамендуецца звяртацца на асабісты прыём да адпаведнага спецыяліста (псіхолага, лекара-псіхатэрапеўта, лекара-псіхіятра-нарколага).
разгарнуць » / « згарнуць